
Школьныя думкі
Прыйдзе хутка вясна,
Прынясе нам цяпла.
Сонца будзе ўсіх грэць,
Птушкі будуць пець.
Ролікі, веласіпед хапаем!
Санкі і канькі хаваем!
Кнігі, сшыткі забываем,
І на вуліцу – гуляем!
Толькі ўсё трохі не так…
А як?
Сімон Ульяна 6 “Е” клас


Чаканне вясны
Хутка снег растане,
Птушкі прылятуць.
Сонейка зайграе,
Кветачкі ўзрастуць.
Зіма на развітанне
Усё срэбрам асыпае
Вясна ідзе! Каханне!
Прырода ажывае.
Алішэўскі Павел 6 “Е” клас
Вясна ідзе
Вельмі хораша вясной,
Жывёлы прачынаюцца.
Птушкі з выраю ляцяць,
Кветкі распускаюцца.
Сонца ласкаю зямлю
Песціць, сагравае.
Моцна я люблю вясну:
Бо душа спявае.
Паўлаў Яўген 6 “Б” клас


Вясна
Вясна нас прыгажосцю асвятляе,
Па сцежках ледзяных ідзе.
З краіны зіму праганяе
І свята ў кожны дом нясе.
Ад асцярожных яе крокаў
Прачнецца, як ад сну, увесь край,
Што холадам снягоў нядаўна быў скаваны
А ў Беларусі зараз - лепш за рай.
Вясновых кветак пах стаіць у паветры,
І пераліўна звоніць ручаёк.
Пара засеяць родную зямліцу
Каб у жніўні нам сабраць багаты ўраджай.
У небе сонца зіхатліва,
Нібы маленькае дзіця,
Цяплом сваім увесь свет сагрэла.
Ну, вось да нас прыйшла вясна.
Рогач Юлія 8 “Б” клас