top of page

February 29, 2020

Літаратурны конкурс "75 гісторый аб вайне"

         Творчае літаратурнае аб'яднанне "Выток" прапануе паўдзельнічаць у конкурсе «75 гісторый аб вайне». Крайні тэрмін падачы работ – 27 красавіка.
         Конкурс праводзіцца з мэтай захавання гістарычнай памяці, значнасці ў дасягненні перамогі нашых продкаў, ушанавання ветэранаў, выхавання павагі да гісторыі ў маладога пакалення.
Для гэтага вам неабходна даслаць работы на электронны адрас конкурсу literaturnoe_objedinenie@list.ru.

         Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:
      - Аповед - не больш за 3 старонкі (можна размясціць і фотаздымкі ў дадатку);
      - Вершы - не больш за 3вершы ад аднаго аўтара (можна размясціць і фотаздымкі ў дадатку);
      - Эсэ - не больш за 1-2 старонкі (можна размясціць і фотаздымкі ў дадатку);
      - Малюнкі – не больш за 2 ілюстрацыі ад аднаго аўтара.
        Тэма вайны займала значнае месца ў творчасці беларускіх   мастакоў і пісьменнікаў. Але трактоўка тэмы была зусім розная – ад драматызму да жыццесцвярджальных пейзажаў. Таму Вялікая Айчынная вайна пакінула незагойныя раны ў гісторыі ўсёй нашай краіны і практычна ў кожнай сям’і.
       Лепшыя работы будуць апублікаваны на нашым сайце, а пераможцаў чакаюць дыпломы і прызы.
       Кожнаму жадаем творчага натхнення!

September 07, 2018

Літаратурны конкурс "Добрае сэрца"

Ты любіш жывёл і пішаш вершы або прозу?
Творчае літаратунае аб'яднанне "Выток" праводзяць літаратурны конкурс «Добрае сэрца». Крайні тэрмін падачы работ – 4 кастрычніка, у Міжнародны дзень абароны жывёл.
 
Што трэба, каб падаць творы?
Проста даслаць творы на электронны адрас конкурсу literaturnoe_objedinenie@list.ru , а размесцім іх ўжо мы.
 
Якія работы прымаюцца?
- вершы – да 3-х вершаў ад аднаго аўтара.
- малая проза (да 3 стар.) – 1 тэкст ад аднаго аўтара.
Тэма ўсіх твораў – любоў да жывёл і абарона бяздомных жывёл. Вы можаце напісаць пра свайго хатняга гадаванца, сустрэчу з ім і ваша сяброўства, або проста пра любоў да пухнатага-хвастатага. Ці пра тое, як важна дапамагаць жывёлам, што апынуліся на вуліцы.
А яшчэ ў нас ёсць асаблівая намінацыя – «Хвост трубой». Выберыце гадаванца, які шукае дом, і напішыце яго гісторыю – у вершах ці ў прозе, усё роўна! А потым  дашліце да нас на е-мэйл. Між іншым, менавіта ў гэтай рубрыцы мы прымаем вершы і малую прозу без абмежавання колькасці твораў!
 
Што атрымаюць аўтары?
1. Самыя лепшыя вершы і гісторыі будуць публікавацца на сайце нашай суполкі. Вы не толькі атрымаеце чытачоў, але і, магчыма, рэальна дапаможаце каму-небудзь!
2. Выбраныя работы будуць узнагароджаны дыпломамі.

November 30, 2017

Літаратурны конкурс "Залаты А-LOVак"

Творчае літаратурнае аб'яднанне "Выток" абвяшчае конкурс для маладых літаратараў «Залаты A-LOVак». Літаратурны конкурс «Залаты A-LOVак» — добры шанец для маладых аўтараў заявіць пра сябе і быць заўважаным.

Умовы конкурсу:

1) Дашліце на скрыню literaturnoe_objedinenie@list.ru (з паметкай «Конкурс» у тэме паведамлення) адзін Ваш лепшы верш, празаічны тэкст, пераклад ці публіцыстычнае эсэ. Верш — не больш за 4 старонкі А4 шрыфтом Times New Roman 12, проза і эсэ — не больш за 15 старонак тым жа шрыфтам). Адзін і той жа аўтар можа даслаць творы ў некалькіх намінацыях. Мова — беларуская і руская. Творы можна дасылаць да 31 студзеня.

2) У пісьме пазначце Вашае імя і прозвішча, а таксама спасылку ў сацсетках ці імэйл.

3) Дасланыя творы будзе разглядаць прафесійнае журы. Яны выберуць лепшыя творы ў чатырох намінацыях: «Лепшы верш», «Лепшы празаічны твор», «Лепшае эсэ», «Лепшы пераклад».

4) Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі, будуць мець магчымасць зачытаць свае творы (ці ўрыўкі твораў) на імпрэзе, якую  творчае літаратурнае аб'яднанне "Выток" зладзіць адмыслова з нагоды конкурсу.

Please reload

bottom of page