top of page
Навіны 2019/2020 навучальнага года

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры "У родным краі - як у раі..."

16.03.20 - 21.03.20 Ярка і запамінальна прайшоў у ДУА "Бараўлянская сярэдняя школа" Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У гэтым годзе ён праходзіў пад назвай "У родным краі - як у раі...". Усе мерапрыемствы падчас тыдня прысвечаны Году малой радзімы. Вучні разам з настаўнікамі адправіліся ў падарожжа па розных мясцінах нашай краіны. Настаўнікі выказалі пажаданне размаўляць на роднай мове і з гонарам усведамляць, што мы - дзеці самай лепшай краіны на свеце - Беларусі!

Школьны конкурс чытальнікаў "Жывая класіка"

13.03.20 Цікавасць да беларускага слова расце неверагодна. Штогод у нашай школе праводзіцца конкурс чытальнікаў на роднай мове, а колькасць удзельнікаў толькі павялічваецца. Перад журы стаяла няпростая задача: выбраць найвыдатнейшага. Пераможцамі конкурсу сталі Сітнік Ганна (вучаніца 9 "Б" класа) і Салавішчук Ілья (вучань 4 "Д" класа). Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў у раённым конкурсе "Жывая класіка".

Цяпло нашых сэрцаў

09.03.20 У ДУА "Бараўлянская сярэдняя школа" была праведзена святочная вечарына, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню. Гэтае мерапрыемства накіравана на выхаванне ў дзяцей пачуцця любові да матулі, сястры, бабулі. Сваімі выступленнямі вучні стварылі яркую і незабыўную атмасферу, падарылі неверагодныя эмоцыі.

"Шануй бацьку з маткай - другіх не знойдзеш"

26.02.20 Нішто так не дапамагае выхоўваць мастацка-эстэтычны густ, як інсцэніроўка. Вучні школы праявілі свае творчыя здольнасці, склалі тэксты рэмарак і рэплік, праінсцэніравалі ўрывак з эпічнага твора Зм. Бядулі "На Каляды к сыну".

"Сэрцам роднага слова краніся"

18.02.20 На пасяджэнні раённага літаратурна-творчага аб'яднання "Купалінка" быў праведзены конкурс чытальнікаў пад дэвізам "Сэрцам роднага слова краніся", які адкрыў Мікола Чарняўскі - беларускі паэт і празаік. Васілевіч Ангеліна - прадстаўнік літаратурна-творчага аб'яднання "Выток" - выступіла са сваім уласным вершам "Край дзівос" і атрымала дыплом І ступені.

"Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову" (Якуб Колас)

18.02.20 На базе ДУА "Бараўлянская сярэдняя школа" адбылося пасяджэнне раённага літаратурна-творчага аб'яднання "Купалінка", прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Настаўнікі і вучні падрыхтавалі літаратурную вечарыну, дзе гучалі вершы і песні для ўсіх удзельнікаў пасяджэння.

“Шануйце дабрыню, хай і слабую. Шануйце мудрасць, хай сабе нямоглую!..” У. Караткевіч

18.01.20 Пад такім дэвізам у школе адбылася прэм’ера школьнай пастаноўкі (урывак з казкі “Нямоглы бацька” Уладзіміра Караткевіча). Вучні 5-ых класаў у гэтай пастаноўцы паказалі, як патрэбна адносіцца да людзей сталага ўзросту. Жыццёвая сітуацыя, апісаная ў казцы, яшчэ раз даказвае, што праблема дзяцей і бацькоў актуальна для нашага часу. Твор Уладзіміра Караткевіча вучыць наша маладое пакаленне берагчы свае карані, з павагай і любоўю адносіцца да нашых продкаў і спадчыны. Пяцікласнікі пранікліся адказнасцю за тыя справы, якія яны робяць у сваім узросце. Вучням удалося дакрануцца да сэрца кожнага прысутнага ў зале. 

"Зямля пад белымі крыламі"

19.12.19 У сёмым класе вучні з цікавасцю знаёмяцца з нарысам Уладзіміра Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі". У конкурсе пад агідай абласнога ўпраўлення адукацыі ўдзельнікі аб'яднання праявілі свае здольнасці ў напісанні ўласных твораў. Вучні малодшых класаў падрыхтавалі выставу з малюнкамі да твораў удзельнікаў конкурсу.

Што я ведаю пра Кітай?

11.11.2019 

Гаварунова Эвеліна, якая ў будучыні хоча звязаць сваё жыццё з філалогіяй, прыняла ўдзел у Міжнародным конкурсе праектаў "Беларусь і Кітай. Мост у будучыню".

Мерапрыемства да дня маці

12.10.2019 Адбылося пазакласнае мерапрыемства "Пакроўскія пасядзелкі": святочная імпрэза да дня маці". Усе ўдзельнікі стараліся асабліва пяшчотна данесці галоўную думку ўсяго мерапрыемства: "Матуля, я люблю цябе і віншую са святам! Дзякуй, што ты ў мяне ёсць".

Тыдзень беларускага пісьменства і друку

08.09.2019 У рамках тыдня беларускага пісьменства і друку вучні ДУА "Бараўлянская сярэдняя школа" прынялі актыўны ўдзел у конкурсе "Лепшая самаробная кніга", прайшлі квэст-гульню "У краіне беларускай мовы і літаратуры".

Экскурсія ў музей "Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі"

03.05.2019 года ўдзельнікі літаратурнага аб'яднання наведалі музей "Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі".

На працягу экскурсіі школьнікі здзейснілі падарожжа па нашай гісторыі.

Навіны 2018\2019 навучальнага года

Экскурсія ў музей "Краіна-міні"

March 26, 2019

27.03.2019 года вучні ДУА "Бараўлянская сярэдняя школа" наведалі музей "Краіна-міні". 

На працягу экскурсіі школьнікі здзейснілі падарожжа па вядомых мясцінах Беларусі. 

Раённы этап конкурса чытальникаў "Жывая класіка"

March 25, 2019

Раённы этап конкурса чытальнікаў мастацкага слова "Жывая класіка" прайшоў ў ДУА "Ждановіцкая сярэдняя школа". 

З вершам "Я помню ўсё" выступіў Пясецкі Павел, вучань 9 класа.

Школьны этап конкурса чытальникаў "Жывая класіка"

March 10, 2019

Школьны этап конкурса чытальнікаў мастацкага слова "Жывая класіка" прайшоў ў ДУА "Бараўлянская сярэдняя школа". Па выніках першага этапу пераможцамі сталі: Квяткова Аліна, вучаніца 10 "Б" класа і Крук Мілана, вучаніца 11 "А" класа.

Міжнародны дзень роднай мовы

February 20, 2019

21.02.2019 года ў ДУА "Бараўлянская сярэдняя школа" прайшлі мерапрыемствы прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Вучні далучыліся да акцыі "Гавары са мной па-беларуску", прайшлі квэст "Па сцяжынках класікі..." і паўдзельнічалі ў святочнай імпрэзе.

На працягу дня, на перапынках, гучалі песні беларускіх гурткоў і дэманстраваліся кінастужкі "Краявіды Беларусі".

Завяршылася свята ўзнагароджаннем пераможцаў квэста і літаратурнага конкурса на лепшы паэтычны твор. 

Святочная імпрэза "Мой радавод"

December 18, 2018

19.12.2019 у ДУА "Бараўлянская сярэдняя школа" прайшла святочная імпрэза "Мой радавод", на якой вучні разам з бацькамі расказвалі гісторыю сваёй сям'і. Цікава было пачуць легенды пра паходжанне некаторых прозвішчаў, аповеды пра подзвігі продкаў і калектыўныя вершы, якія вучні складалі разам са сваімі бацькамі . У творчым конкурсе "Намалюй дрэва сваёй сям'і" прынялі ўдзел і члены літаратурнага аб'яднання "Выток". 

Магілёў – Буйніцкае поле – Заасад

November 24, 2018

“Магіла льва”, “Апошняя сталіца Расійскай імперыі”, горад баявой славы, горад, накіраваны ў будучыню - Магілёў!

Горад Магілёў - найпрыгажэйшы абласны цэнтр, які размясціўся на маляўнічых берагах Дняпра. Экскурсія пазнаёміла вучняў з асаблівасцямі гэтага старадаўняга горада і з асноўнымі яго славутасцямі, якія служаць нагляднай ілюстрацыяй да розных гістарычных падзей.

Буйніцкае поле - мемарыял, звязаны з драматычнымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Комплекс створаны з мэтай увекавечання подзвігу воінаў 172 стралковай дывізіі 388 стралковага палка і народных апалчэнцаў г. Магілёва, загінулі ў 1941 годзе абараняючы горад ад фашысцкіх захопнікаў. Над мемарыялам узвышаецца капліца, а побач з ёй створана невялікае “Возера Слёз” - сімвал гора маці, жонак, дачок.

“Казка – у жыцці падказка” (творчасць Васіля Віткі)

November 23, 2018

Славу краіне і народу робяць таленавітыя людзі. Яны, дзеці зямлі беларускай,  – наш гонар і сумленне. Вялікія і славутыя людзі стварылі і ствараюць імідж нашай Бацькаўшчыны ў свеце. Іх імёны, безумоўна, трэба ведаць і шанаваць. Так, на мерапрыемстве, прысвечаным творчасці Васіля Віткі, Наталля Леанідаўна Пагадзіцкая разам з вучнямі 8-х класаў ўзгадалі аднаго з самых вядомых і любімых аўтараў дзіцячых кніг.  Творы пісьменніка часта робяцца добрымі сябрамі чалавека. Пазнаёміўшыся з імі ў дзяцінстве, мы звяртаемся да іх усё жыццё. Яны вучаць вас мудрасці, дадуць параду, падкажуць выйсце з цяжкага становішча.  Сябруйце з творамі Васіля Віткі!

“На камні, жалезе і золаце” (творчасць Максіма Танка).

November 21, 2018

22.11.2019 года Напрыканцы тыдня была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “На камні, жалезе і золаце”, у якой прымалі ўдзел вучні 9-х класаў.

Мэтай правядзення гэтага літаратурнага мерапрыемства была папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры, пашырэнне ведаў вучняў аб жыцці і творчасці Максіма Танка, прывіццё пачуцця гонару да знакамітых людзей Беларусі. Даніну памяці і пашаны да Максіма Танка аддалі вучні школы, якія віртуальна прайшлі жыццёвымі сцяжынкамі пісьменніка. У час мерапрыемства гучалі вершы, якія на памяць прадэкламавалі чытальнікі.

“Голас Лагойшчыны” (творчасць Ніла Гілевіча)

November 20, 2018

21.11.2019 года Дзесяцікласнікі падрыхтавалі мерапрыемства “Голас Лагойшчыны”, прысвечанае творчасці Ніла Гілевіча. Вучні звярнулі ўвагу на тое, што Ніл Гілевіч – вядомы паэт, празаік, аўтар рамана ў вершах “Родныя дзеці”. Вучні расказалі, што многія вершы аўтара пакладзены на музыку. На мерапрыемстве гучалі вершаваныя творы, выступаючыя адзначалі, што для твораў Ніла Гілевіча характэрна багацце матываў, малюнкавасць.

Сустрэча з вядомай беларускай артысткай Зінаідай Феакціставай

November 19, 2018

20.11.2018 года ў ДУА "Бараўлянская сярэдняя школа" адбылася сустрэча з вядомай беларускай артысткай Зінаідай Феакціставай. У рамках сустрэчы прайшла святочная імпрэза. Сама артыстка рассказала пра свой творчы шлях, чытала ўрыўкі з твораў Яўгеніі Янішчыц.

Літаратурна-музычная гасцёўня "Чараўнік роднага слова" (творчасць Петруся Броўкі)

November 19, 2018

20.11.2019 года ў актавай зале ДУА “Бараўлянская сярэдняя школа” ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры адбылася літаратурна-музычная гасцёўня “Чараўнік роднага слова…” (жыццёвы і творчы шлях Петруся Броўкі). 

Песні на словы Петруся Броўкі, што прагучалі ў пачатку, былі добра вядомы ўсім, хто прыйшоў у гэты дзень.

Вядучыя нагадалі прысутным некаторыя старонкі жыццёвага і творчага лёсу Петруся Броўкі. Увазе удзельнікаў была прадстаўлена электронная прэзентацыя пра славутага земляка.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Каралёва Антаніна Уладзіміраўна расказала пра ўшанаванне памяці Пятра Усцінавіча Броўкі ў Беларусі.

Вершы падчас вечарыны чыталі вучні 7 класаў. Фанаграма верша “Бывае, што хтосьці пакіне свой дом...” прагучала напрыканцы вечарыны.

Літаратурная вечарына "Мастак зямлі беларускай"

November 18, 2018

19.11.2019 года ў ДУА "Бараўлянская сярэдняя школа" адбылася святочная вечарына ў гонар славутага беларускага класіка, Паўлюка Труса. Вучні захапіліся цудоўнай паэзіяй мастака. На працягу мерапрыемства ўдзельнікі аб'яднання расказвалі цікавыя факты з жыцця Паўлюка Труса. На фоне мілагучнай лірычнай кампазіцыі вучні чыталі вершы на памяць. 

заядлыя інтэлектуалы прынялі ўдзел у віктарыне "Нязнаны свет Паўлюка Труса".

Мерапрыемствы да 200-гадовага юбілею І.С. Тургенева

November 08, 2018

У рамках рэалізацыі культурна-адукацыйнага праекта «Вялікі майстар мовы і стылю» 9 лістапада 2018 года, у дзень 200-гадовага юбілею І.С. Тургенева, у ДУА «Бараўлянская сярэдняя школа» была праведзеная гадзіна рускай класікі  "Ён жыццё прысвяціў ... ", у рамках якога вучні пазнаёміліся з асобай юбіляра, яго біяграфіяй, малой радзімай і яе значэннем у жыцці І.С. Тургенева. Пры падрыхтоўцы і правядзенні названага мерапрыемства былі
прадэманстраваны слайд-прэзентацыі, кіно і відэафрагменты; мультыплікацыйны фільм.
У школьнай бібліятэцы арганізаваны выстава і прэзентацыя кніг І.С. Тургенева.

Сустрэча з вядомым драматургам Аляксеем Дударавым

October 15, 2018

16 кастрычніка ў актавай зале шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны
адбылася сустрэча з вядомым драматургам Аляксеем Дударавым. Нам,
вучням, пашчасціла быць на гэтай сустрэчы. Аляксей Ануфрыевіч расказваў
пра жыццёвы і творчы шлях. Вучні задавалі пытанні, дзяліліся ўражаннямі аб
прачытаных творах, жадалі аўтару творчых поспехаў.

Навіны 2017\2018 навучальнага года

Літаратурны конкурс "Залаты A-LOVaк"

February 20, 2018

21 лютага 2018 года ў ДУА "Бараўлянская сярэдняя школа" прайшоў дзень роднай мовы. Кіраўнікі творачага літаратурнага аб'яднання падвялі вынікі літаратурнага конкурса "Залаты A-LOVaк" і ўзнагародзілі пераможцаў.

Віктарына "З якой ты казкі?»

February 16, 2018

Члены творчага літаратурнага аб'ядняння "Выток" прынялі ўдзел у віктарыне "З якой ты казкі?»

Гадзіна паэзіі «Прачытаў-раскажы іншым»

February 01, 2018

Гадзіна паэзіі «Прачытаў-раскажы іншым» прайшла ў бібліятэцы для вучняў 5
класаў. Вучні чыталі вершы любімых паэтаў.

Я ганаруся, што нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі

January 17, 2018

“Я ганаруся, што нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі”, з такой праграмай 18 студзеня ў ДУА “Бараўлянская сярэдняя школа” завіталі госці з Белдзяржфілармоніі. Гучалі песні беларускіх аўтараў, цудоўныя вершы паэтаў. Вучні школы выказалі падзяку артыстам за змястоўнае і арыгінальнае выкананне твораў.

Медыяпраект “Якуб Колас – яркая зорка на небасхіле беларускай літаратуры”

У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры адзінаццацікласнікі падрыхтавалі медыяпраект “Якуб Колас – яркая зорка на небасхіле беларускай літаратуры”. Вучні засяродзілі ўвагу на тым, што ў беларускай літаратуры тры яркія зоркі: Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіч. У 2017 годзе адзначалася 135-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Вучні расказвалі і прэзентавалі матэрыял пра дзіцячыя і юнацкія гады паэта, празаіка.

"Гавары са мной па-беларуску"

Незвычайнымі і цікавымі атрымаліся сустрэчы з вучнямі 5-х   і 7-х класаў на мерапрыемствах, прысвечаных творчасці славутага сына беларускай зямлі Якуба Коласа: “Коласаўскія адрасы радзімы” і “Якуб Колас. Азбука твораў”.

Падчас  мерапрыемстваў вучні змаглі не толькі прадэманстраваць сваю пошукавую дзейнасць па абагульненні ведаў, набытых на ўроках беларускай мовы і літаратуры, але і раскрылі свой творчы патэнцыял. 

Літаратурная вечарына “Якуб Колас – пясняр беларускіх думак”

Юбілей народнага паэта Якуба Коласа шырока адзначаецца ў нашай краіне і па-за яе межамі. Якуб Колас – гэта сапраўдны пачатак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры і мастацтве. Гэтая постаць не толькі знакавая з’ява, якая сведчыць аб вяршынях нацыянальнай творчасці, але і яскравае выяўленне народнага духу, мастацкі ўзор, высокі прыклад, на які не можа не арыентавацца ўся наша нацыянальная культура і мастацкая літаратура.

Менавіта з нагоды 135-годдзя беларускага песняра была праведзена з вучнямі восьмых класаў літаратурная вечарына “Якуб Колас – пясняр беларускіх думак”, на якой прыгадалі жыццёвы і творчы шлях Я. Коласа, пазнаёміліся з малавядомымі фактамі біяграфіі, правялі віктарыну па творчасці і прадэкламавалі вершы класіка.

Літаратурна-музычная кампазіцыя “Славуты сын зямлі беларускай...”

У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры ў ДУА “Бараўлянская сярэдняя школа” прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Славуты сын зямлі беларускай...”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння беларускага класіка Якуба Коласа.

Даніну памяці і пашаны да Якуба Коласа аддалі вучні школы, якія віртуальна прайшлі жыццёвымі сцяжынкамі песняра. Госці мерапрыемства даведаліся пра малавядомыя факты з жыцця паэта, сустрэліся з маленькім Косцікам Міцкевічам і яго дзядзькам Антосем у пастаноўцы-мініяцюры з паэмы “Новая зямля”. Прыгадаўшы цудоўныя радкі з паэтычных твораў Якуба Коласа, усе прысутныя змаглі зазірнуць у таямніцы шчырай беларускай душы паэта, адданай свайму народу і сваёй зямлі.

Экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку

Пазнавальнай была экскурсія для вучняў 7 класаў. Яны наведалі Нацыянальную бібліятэку.

Завочная экскурсія «Коласаўскія адрасы радзімы»

25 літапада 2018 года члены творачага літаратурнага аб'яднання "Выток" прынялі ўдзел у завочнай экскурсіі «Коласаўскія адрасы радзімы».

Тэатралізаванае прадстаўленне "У краіне рускай літаратуры"

У рамках тыдня рускай мовы і літаратуры ў ДУА “Бараўлянская сярэдняя школа” тэатралізаванае прадстаўленне "У краіне рускай літаратуры".

Гульнявая праграма «Падарожжа па старонках любімых кніг»

Члены літаратурнага аб'яднання "Выток" прынялі ўдзел у гульнявой праграме «Падарожжа па старонках любімых кніг». Юныя чытачы, разам з зайчонком Косей пабывалі на станцыях «Казкі ў пытаннях і адказах», «Заасад Крылова», «Літаратурны веріфікатар», «Залюстаркоўе». Скончылася падарожжа на станцыі «Збяры карцінку», на ёй дзеці ўсе разам сабралі карцінку з выявамі казачных герояў.

Літаратурная вечарына "Вайна вачыма Алеся Адамовіча"

30 верасня 2017 года члены творчага літаратурнага аб'яднання "Выток" прынялі ўдзел у вечарыне "Вайна вачыма А. Адамовіча" (да 90-годдзя з дня нараджэння А.Адамовіча). Адзінаццацікласнікі пазнаёміліся з ваеннай тэматыкай творчасці А.Адамовіча, адчулі подых Вялікай Айчыннай вайны ў шматлікіх творах аўтара.

Літаратурная гасцёўня «Яму належыць вечнасць...», да 105-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка.

30 верасня 2017 года ўдзельнікі літаратурнага аб'яднання наведалі пазакласнае мерапрыемства: "Літаратурная гасцёўня «Яму належыць вечнасць...», да 105-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка" пад кіраўніцтвам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Каралёвай Антаніны Уладзіміраўны і Амбрасевіч Кацярыны Сяргееўны.

Тэатр "Зніч"

14 верасня 2017 года вучні Бараўлянскай сярэдняй школы наведалі тэатр "Зніч", дзе сустрэліся з пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім, які паведаў прысутным пра цуд роднага слова,сваю творчасць, пра прыгожую і суверэнную Беларусь.

Навіны 2016\2017 навучальнага года

Вечар-сустрэча з Раісай Баравіковай

May 14, 2017

15.05.2017 года ў ДУА "Бараўлянская сярэдняя школа" адбылася сустрэча з вядомай беларускай пісьменніцай Раісай Андрэеўнай Баравіковай. У рамках сустрэчы вучні чыталі вершы паэткі. Сама аўтар рассказала пра свой творчы шлях, чытала ўрыўкі са свайго твора "Казкі астранаўта".

Падарожжа "Па мясцінах жыцця Якуба Коласа"

May 05, 2017

6 мая 2017 года вучні і настаўнікі ДУА "Бараўлянская сярэдняя школа" наведалі мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю Якуба Коласа. Супрацоўнік музея, Міцкевіч Сафія Пятроўна, змястоўна і цікава расказала пра дзіцячыя гады Канстанціна Міцкевіча ў вёсцы Акінчыцы.

May 05, 2017

Працягам экскурсіі з'явілася наведванне Смольні, дзе супрацоўнік, Сямён Пятровіч Корсік, далучыў вучняў да творчасці вядомага беларускага класіка.

May 05, 2017

Мікалаеўшчына... Вучням школы было цікава пазнаёміцца з музеем Якуба Коласа, які размешчаны ў ДУА "Мікалаеўская сярэдняя школа-дзіцячы сад імя Якуба Коласа".

Викторина "Юный филолог"

April 25, 2017

26 красавіка 2017 года пад кіраўніцтвам настаўніка рускай мовы і літаратуры Алексяёнак К.С. была праведзена віктарына «Юный филолог». У выніку мерапрыемства ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі каштоўныя падарункі.

Семинар "Словари русского языка и литературы"

April 06, 2017

7 красавіка 2017 года ўдзельнікі аб'яднання "Выток" наведалі семінар, прысвечаны слоўнікам рускай мовы і літаратуры пад кіраўніцтвам настаўніка рускай мовы і літаратуры Рабцавай В.С.

Иван Сергеевич Тургенев "Большое благородное сердце"

April 05, 2017

6 красавіка 2017 года адбыўся літаратурны вечар, прысвечаны вядомаму рускаму пісьменніку Івану Сяргеевічу Тургеневу пад кіраўніцтвам настаўніка рускай мовы і літаратуры Сінюк І.А.

Интеллектуальная игра "Умники и умницы"

April 03, 2017

4 красавіка 2017 года ў ДУА "Бараўлянская сярэдняя школа" адбылася інтэлектуальная гульня «Разумнікі і разумніцы» пад кіраўніцтвам настаўніка рускай мовы і літературы Штанюк  О.А.

Чароўны свет Уладзіміра Караткевіча

March 29, 2017

30 сакавіка 2017 года ўдзельнікі літаратурнага аб'яднання наведалі практычны занятак: "Чароўны свет Уладзіміра Караткевіча" пад кіраўніцтвам А.У.Каралёвай.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

March 28, 2017

29 сакавіка 2017 года члены творчага літаратурнага аб'яднання "Выток" наведалі музей Максіма Багдановіча. У рамках мерапрыемства ў музеі прайшлі: аглядная экскурсія "Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча" і тэатральная праграма  "У чароўны свет батлейкі" (гісторыя батлеечнага тэатра і паказ інтэрмедый на біблейскія і свецкія тэмы).

Интеллектуальный ринг

March 22, 2017

23 сакавіка 2017 года для ўдзельнікаў творчага літаратурнага аб'яднання было праведзена пазакласнае мерапрыемства "Інтэлектуальны рынг" пад кіраўніцтвам настаўніка рускай мовы і літаратуры Астроўскай І.В.

Романсы русской литературы ХХ ст.

March 19, 2017

20 сакавіка 2017 года пад кіраўніцтвам настаўніка рускай мовы і літаратуры Штанюк О.А. адбыўся музычны вечар, прысвечаны рамансам рускай літаратуры  XX ст. 

Лингвистический утренник, посвященный автору «Толкового словаря» В. И. Далю

March 15, 2017

16 сакавіка 2017 года настаўнік рускай мовы і літаратуры Кузьміч В.І. правяла для ўдзельнікаў аб'яднання лінгвістычнае свята, прысвечанае аўтару "Тлумачальнага слоўніка" В.І. Далю.

КВН "Великое русское слово"

March 12, 2017

9 сакавіка 2017 года пад кіраўніцтвам  настаўніка рускай мовы і літаратуры Алексяёнак К.С. быў праведзены КВЗ «Вялікае рускае слова». У выніку мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі дыпломы.

130-годдзе з дня нараджэння Алеся Гаруна

March 10, 2017

11 сакавіка 2017 года Беларусь адзначае 130-годдзе з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Алеся Гаруна. З гэтай нагоды ўдзельнікі літаратурнага аб'яднання наведалі практычны занятак: "Жыццёвы і творчы шлях Алеся Гаруна" пад кіраўніцтвам А.У.Каралёвай.

Літаратурны вечар "Алесь Гарун - беларускі паэт, публіцыст, палітычны дзеяч"

March 09, 2017

10 сакавіка 2017 года прайшоў літаратурны вечар "Алесь Гарун - беларускі паэт, публіцыст, палітычны дзеяч" пад кіраўніцтвам Л.І. Дзядковай.

Интеллектуальная игра "Последний герой"

March 08, 2017

9 сакавіка 2017 года настаўнік рускай мовы і літаратуры Рабцава В.С. правяла для удзельнікаў аб'яднанння інтэлектуальную гульню "Апошні герой". У выніку мерапрыемства пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі.

Дэкада беларускай літаратуры, культуры і мастацтва "Сакавіцкія світанкі"

У першы тыдзень сакавіка ў ДУА "Бараўлянская сярэдняя школа" прайшла дэкада беларускай літаратуры, культуры і мастацтва "Сакавіцкія світанкі". У рамках святкавання былі праведзены мерапрыемствы:

1 сакавіка 2017 года была прадстаўлена выстава газет і малюнкаў "Роднае слова"

1 сакавіка 2017 года была праведзена інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Завочнае падарожжа па гарадах Беларусі» з удзелам членаў творчага літаратурнага аб'яднання "Выток" пад кіраўніцтвам А.У. Каралёвай.

2 сакавіка 2017 года адбылася інтэлектуальная гульня "Эрудыт" пад кіраўніцтвам С.М. Віторскай.

3 сакавіка 2017 года адбылася літаратурная кампазіцыя "Каханнем даражыць умейце" пад кіраўніцтвам Л.І. Дзядковай.

7 сакавіка 2017 года была праведзена віктарына "Мой любімы герой" пад кіраўніцтвам Г.І. Літвінавай.

Літаратурныя чытанні мастацкага слова: "Гучы, матчына мова"

March 05, 2017

6 сакавіка 2017 года ў ДУА "Бараўлянская сярэдняя школа" прайшлі літаратурныя чытанні мастацкага слова: "Гучы, матчына мова" пад кіраўніцтвам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

"Жизненный и творческий путь Николая Алексеевича Некрасова"

March 03, 2017

4 сакавіка 2017 года ўдзельнікі аб'яднання наведалі практычны занятак, прысвечаны жыццю і творчасці вядомага класіка рускай літаратуры Мікалая Аляксеевіча Някрасава. 

Сусветны дзень пісьменніка

March 02, 2017

3 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень пісьменніка. У рамках міжнароднага дня прайшло літаратурнае мерапрыемства "Наша візітоўка чалавецтву" пад кіраўніцтвам Г.І.Літвінавай.

Литературная викторина «Путешествие по сказкам»

February 21, 2017

22 лютага 2017 года ўдзельнікі аб'яднання наведалі пазакласнае мерапрыемства "Путешествие по сказкам" пад кіраўніцтвам настаўніка рускай мовы і літаратуры Алексяёнак К.С. У рамках мерапрыемства былі праведзены інтэлектуальна-забаўляльныя гульні і конкурсы. 

Тэатр аднаго акцёра "Зніч"

February 19, 2017

Удзельнікі творчага літаратурнага аб'яднання "Выток" наведалі беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра "Зніч".
 

Please reload

bottom of page