
Цікавінкі
1. Праект пад назвай «Класікi сусветнай літаратуры Янка Купала i Якуб Колас.
Да 125‑годдзя з дня нараджэння» быў створаны летам 2007 г. на сайце Дзяржаўнай архіўнай службы пры ўдзеле Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Беларусі.
Сярод размешчаных матэрыялаў ёсць 84 аўтографы Янкі Купалы і Якуба Коласа, частка тэкстаў падаецца на рускай, польскай і лацінскай мовах. На рэсурсе змешчаныя рэдкія тэкставыя, фота і фонадакументы, файлы з аўтографамі й галасамі класікаў.
Адрас сайта http://archives.gov.by/index.php?id=629102
2. «ЛІТАРАтУРА.BY» і «разМОВА»: сайты Ноны Сілюк
Нона Сілюк – настаўніца беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Навучальна-педагагічны комплекс Юрацішкаўскі яслі-сад – сярэдняя школа».
Блог «разМОВА» і віртуальны горад ЛІТАРАтУРА.BY прыдадуцца вучням, калегам-настаўнікам і проста тым, хто закончыў школу, але хоча здзівіць сваіх блізкіх і калег ведамі па роднай мове літаратуры.
Адрас сайта http://razmowa.blogspot.com.by
3. Пазнай твор беларускай літаратуры па першым радку
Наколькі добра вы памятаеце класічныя творы беларускай літаратуры? Тэст ад nn.by дапаможа вам асвяжыць свае веды.
Адрас сайта http://nn.by/?c=ar&i=174266
4. «Дом з таямніцамі»: анлайн-гульня, прысвечаная Максіму Багдановічу
Згуляць у камп'ютарную гульня «Дом з таямніцамі» можна на сайце futureofmuseums.eu.
У аснове гульні – матэрыялы гродзенскага Дома-музея Максіма Багдановіча, біяграфічныя звесткі, творчасць паэта. У гульнявой форме школьнікі атрымліваюць інфармацыю пра дзяцінства і гродзенскі перыяд жыцця паэта, яго атачэнне, гарадское асяроддзе таго часу. Гульня складаецца з некалькіх узроўняў і ўяўляе сабой падарожжа па мемарыяльных пакоях музея. У гульні шмат загадак, гучыць чыстая беларуская мова, на апошнім узроўні гулец павінен сабраць разам сям’ю паэта. Гульня разлічана на школьнікаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і паэзіяй.
Адрас сайта http://futureofmuseums.eu/be/museum-of-m-bagdanovich-in-grodno-game/house-with-mysteries/
5. «Інтэрактыўныя гульні па беларускай мове і літаратуры»
«Інтэрактыўныя гульні па беларускай мове і літаратуры». Сярод найбольш папулярных гульняў – «Пераходныя і непераходныя дзеясловы», «Прыказкі пра каханне», «Загадкі пра часткі сутак», «Тыпы і стылі маўлення», «Тэорыя літаратуры», «Героі твораў», «Народныя і літаратурныя песні», «Назва і аўтар твора», «Галосныя ў запазычаных словах» і г.д.
Адрас сайта http://intgulni.blogspot.com.by
6. «Як жыць – дык жыць для Беларусі...»: Сайт Алены Мігаль
Настаўнікі роднае мовы, студэнты, вучні і ўсе, хто цікавіцца беларускай мовай, знойдуць шмат карыснага на старонках сайта настаўніка беларускай мовы і літаратуры Алены Генадзьеўны Мігаль.
Для настаўнікаў падрыхтаваны раздзелы: «Інтэрактыўная дошка», «Усё пра даследчую дзейнасць», «Метадычны куфэрак», «Словы пра творцаў», «Моўныя залацінкі», «Алімпіядныя заданні», «Шаблоны для прэзентацый».
Для вучняў ёсць свой раздзел, у якім таксама многа патрэбнага...
Абавязкова наведвайце раздзел «Навіны сайта», каб своечасова пачуць аб новых паступленнях, раздзелах і цікавостках!
Адрас сайта migalayte.ucoz.ru