top of page

Сачыненні

"Сяброўства даражэй за ўсё"

Пра сябра

       У кожнага чалавека павінен быць сябар. І не проста таварыш, а недзейны чалавек на ўсё жыццё. Сапраўдны сябар – гэта той, хто цябе разумее, хто заўжды гатовы дапамагчы ў нягодах, хто шчыра радуецца тваім поспехам, хто гатовы не толькі сказаць табе нешта прыемнае, але і справядліва пакрытыкаваць, параіць, як выправіцца.

       У мяне ёсць такі сябар – гэта Андрэй. З ім мы знаёмыя ўжо два гады. Андрэй вельмі доры і вясёлы хлопчык. Мы заўсёды дапамагаем адзін аднаму. Я ведаю, калі трэба, Андрэй заўсёды мне дапаможа.

 

Кашэль Віктар 5 “Е” клас

Мой лепшы сябар

           Раней я думаў, што сябраваць можна толькі з людзьмі. Вельмі перажываў, калі мой сябар пакрыўдзіць мяне або абхітрыць.

Неяк зімой сястра прынесла домоў малое шчаня. Яно было велічынёй з рукавічку, з вялікімі вушамі і бліскучымі вачыма – гузікамі. Усе дамашнія палюбілі маленькае сабачанё. Я кожны дзень клапаціўся пра яго. Бывала, калі ўначы шчанюк пачынаў жалобна енчыць, успамінаючы, напэўна, сваю маці, я браў яго да сябе ў ложак, і малое супакойвалася.

          Кінг хутка падрос і прывязаўся да мяне, сумаваў, калі я быў у школе. Хаця і рабіў свае шкадлівыя паслугі: ірваў сшыткі, псаваў шпалеры, грыз алоўкі. Але я не крыўдаваў на Кінга. Што зробіш, мой сябар. Затое я навучыўся быць акуратным, прыбіраць за сабою рэчы.

        Кінг ніколі не здрадзіць, не пакрыўдзіць, не схлусіць. Калі я хварэю ці сумую, то ў яго вачах такі боль стаіць, як быццам бы маю хваробу забраў. Вось такі мой лепшы сябар!

Сяброўства робіць вялікія справы. І ў няшчасці, і ў радасці без сябра чалавеку нельга быць.

              Я спадзяюся, што і сярод людзей знойдзецца такі чалавек, які не схлусіць, не пакрыўдзіць, не здрадзіць. Вось тады з вялікай павагай я скажу пра яго: “Мой лепшы сябар”.

              А пакуль мой лепшы сябар – Кінг.

 

Феакцістаў Мікіта 5 “В” клас

Мая лепшая сяброўка

       Мабыць, няма ніводнага чалавека на зямлі, які не мае сяброў. Для кагосьці гэта могуць быць бацькі, для кагосьці аднакласнікі або супрацоўнікі, але гэта ўсё роўна. Галоўнае тое, што ў цяжкую хвіліну заўсёды можна звярнуцца да такога чалавека.

        Сябры – гэта людзі, якія прыходзяць у наша жыццё, пакідаючы нам часцінку сябе і займаючы маленькі кавалачак месца ў нашым сэрцы.

      Мне здаецца, што сапраўдны сябар – гэта той, хто можа адкрыта паказаць на твае недахопы, дапамагаючы табе ад іх пазбавіцца.

Народная мудрасць гаворыць: “Няма сяброў – шукай, а знойдзеш – беражы”.

        Я вельмі шчаслівая, бо ў мяне ёсць сапраўдная сяброўка. Яе завуць Марыя. З ёй я магу падзяліцца і горам, і радасцю, і трывогай, і няўдачай. Яна са мной таксама. Мы пачалі сябраваць даўно, калі былі зусім маленькія. Мне так добра і лёгка з ёй. Марыя добрая і справядлівая. На жаль, жыве яна ў гарадскім пасёлку Падсвілле. Я заўсёды сумую па ёй. Калі я прыязджаю на канікулы або выхадныя да бабулі, то мы з ёй ніяк неможам нагварыцца. У нас шмат агульных інтарэсаў. Яна, як і я, вучыцца ў пятым класе. Мы вельмі любім спяваць, танцаваць, катацца на ровары. Я ўдзячна Марыі за тое, што яна ўмее слухаць. Бывае, як пачну што-небудзь расказваць, а Марыя слухае ўважліва і захапляецца. Рэдка можна сустрэць чалавека, які ўмее так слухаць, ні разу неперабіўшы размовы.

      Марыя – гэта самая лепшая мая сяброўка. Яна ведае ўсе мае сакрэты. Толькі з ёй я магу падзяліцца не толькі сваёй радасцю, але і смуткам.

         Я жадаю, каб у кожнага была такая сяброўка, як у мяне.

 

Васілевіч Ангеліна 5 “Г” клас

bottom of page