top of page

Творы да 75-годдзя з дня нараджэння

Мікалая Чарняўскага

     Таленавіты пісьменнік, іранічны сатырык, чалавек шырокай душы і неабсяжнай фантазіі, творы якога ведае кожны. Аўтар, які падарыў нам столькі выдатных работ, з якімі з задавальненнем знаёмяцца ў школах і перачытваюць у сталым узросце.

     Сёння свой дзень нараджэння і юбілей святкуе самы светлы і добры пісьменнік Беларусі - Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі.

Пакуль нашыя пісьменнікі пішуць аб цяжкім мінулым нашай краіны і ўсіх нягодах, якія абрынуліся на народ, ён глядзіць наперад, на мірную сучаснасць і бясхмарную будучыню, пераносячы ўсю сваю веру і любоў на паперу. А ўсё для тых, хто з'яўляецца гэтым самым будучым, для дзяцей, якім прысвечана ільвіная доля ўсіх яго работ. Гэты аўтар ніколі не сядзеў на месцы, таму ім было апрабавана столькі прафесій. Але ён ніколі не змяняў свайму праўдзіваму прызванню - пісьменніцтву. Віртуозна валодаючы роднай мовай, ён перавёў незлічоную колькасць кніг, і цяпер, дзякуючы яго працам, мы можам атрымаць асалоду ад работ такіх пісьменнікаў, як Павел Глазаў, Гафуры Гулям і мноства іншых. Не дзіва, што за кароткі час ён стаў уладальнікам мноства прэстыжных прэмій. Чытачы адгукнуліся на цяпло яго вершаў і прозы, з нецярпеннем чытаюць наступныя працы.

   Чалавек, які заваяваў сэрца дзіцяці, зможа заваяваць і душу дарослага. Пакуль малодшае пакаленне з зачараваннем чытае "Зоркі-Зорачкі", "Дзе пяцёркі прадаюцца", "Аб чым пяе крынічка", людзі старэйшага ўзросту з задавальненнем могуць акунуцца ў свет сатыры разам з "І не косяць, і не жнуць...", "Камар на матацыкле", "Казёл-моднік", а са зборнікамі паэзіі "Чалавечнасць" і "Трывога" яны адчуюць увесь спектр эмоцый і па-сапраўднаму шчырыя пачуцці аўтара.

       Дзякуй Вам, Мікалай Мікалаевіч, за непамерны ўклад у беларускую культуру і сэрца беларусаў! Няхай ваша жыццё будзе такім жа яркім, душэўным і запамінальным, як і вашы творы!

Пісьменнік-чарадзей

 

І магутны ён, i добры,

i пiсьменнiк ён цудоўны.

Рукi быццам залатыя,

Вершы ўсе, як налiтыя.

 

Чалавек ўсiх бакоў

Журналiст, паэт...пiсьменнiк зноў.

Колькi радасцi, дабра

Атрымала дзетвара!

 

Шчырых казак чараўнiк

Захапляе ў моцны крык:

«Дзеда, казачнiк, паслухай,

Нас цяпер не адарваць за вуха.

 

Верш твой кожны гэта цуд!

І апошнi баламут,

Толькi твой радок убачыць,

Як прыйдзе да сэрца радасць!»

 

З юбiлеем Вас вiншуем

i нi кроплi не жартуем.

Каб усё, што вы аддалi,

Заставалася ўсё з Вамі.

 

Ад дарослых i дзяцей:

«Поспехаў Вам, Чарадзей!»

Каб жылося, як у казцы,

З днём нараджэння Вас, Мiкалай Чарняўскi!

ДУА “Бараўлянская сярэдняя школа”

Дасько Марыя Сяргееўна, 11 “А” клас

ГУО “Боровлянская средняя школа”

Галузова Ульяна Михайловна 6 “Г” класс

 

 

Поздравляем с днём рождения!

Счастья, радости, добра!

Вас все дети очень любят,

Уважают как всегда.

 

Пожелаем Вам опять,

Вспомнить все семьдесят пять.

Не печальтесь об ошибках,

Пусть по-прежнему улыбка,

В Ваших светится глазах.

 

ГУО “Боровлянская средняя школа”

Василевич Ангелина Павловна 6 “Г” класс

 

С 75-летием Вас поздравляем!

Безграничного счастья желаем!

Пусть будет молодой душа,

А в сердце счастье пусть живёт всегда.

 

Мысли будут – мудрости полёт.

А каждый день – судьбы приносит вдохновение.

Творите, радуйте народ!

И опыт свой передавайте поколениям.

ДУА "Бараўлянская сярэдняя школа"

Луцэвіч Вікторыя 5 "Б" клас

 

Ёсць на белым свеце

Алзін чалавек, якога любяць дзеці.

Ён піша цудоўныя вершы - 

У гэтай справе ён не першы.

Завуць яго проста - Чарняўскі Мікола,

І ведае гэта імя ўся школа.

А сёння ў пісьменніка дзень нараджэння,

Заўсёды жадаем яму мы натхнення.

Каб творы пісаліся лёгкай рукою,

Жыццё каб лілося бурнай ракою.

Здароўя і шчасця яму мы жадаем,

Хай гора з бядою заўсёды мінаюць.

 

bottom of page