
МАЯ МАЛАЯ РАДЗІМА
Бацькаўшчына
Бацькаўшчына светлая мая,
Як табою ганаруся я.
Як люблю твае палеткі і лясы,
Вабяць ранніх птушак галасы.
Асабліва люблю я адпачыць,
У далёкай вёсачцы-глушы.
Летам у бабулі я бываю,
І ніякіх там нягод не адчуваю.
Мы з сяброўкай любім загараць,
Ягады, грыбочкі сабіраць.
Любім працаю займацца,
У Лясны не хочацца вяртацца.
А калі вяртаемся мы з мора,
Бачым любыя прасторы.
І як толькі сядзе самалёт,
Дзівіць нас аэрапорт.
У роднай Беларусі ўсё так чыста,
Так прыгожа, светла, урачыста!
Луцэвіч Вікторыя 5 “Б” клас
Радзіма
Гаворка бацькоў, гаворка дзядоў,
Звініць акі спевы ў ціші.
Але,як птушыная песня без слоў,
Застаецца заўсёды ў душі.
І ніколі нікому яе не прадам,
І не ворагу , і не сябру.
За краіну сваю і жыццё я аддам,
І ніколі ёй я не здраджу.
На радзіме мне кожны куток дарогі,
Невядомых няма там дарог.
Ты радзіму сваю назаўсёды любі,
Сцежары сваёй хаты парог.
Шмялькова Анастасія 6 “А” клас