top of page

Лепшыя творы з конкурсу "Залаты A-LOVaк"

Шмялькова Настасся 6 "А" клас

 

Залатыя масты

         Людзі, жывёлы, лясы, гарады, краіны, кантыненты, планеты... Ляцяць гады, стагоддзі, усё змяняецца, робіцца горш ці лепш, але застаюцца ўспаміны аб тым, што здавалася зусім забытым. Мы памятаем гісторыю сваёй краіны, іншых краін, бо, калі памятаеш пра мінулае, не зробіш памылак у будучым. Толькі некаторыя людзі вучацца на чужых памылках, але большасць – на сваіх.

         Адно стагоддзе змяняе другое...Зрабіў памылку ў мінулым, не сумуй, ідзі далей, але не рабі іх будучым. Як стагоддзі змяняюцца, так і людзі змяняюцца кожны дзень, кожную гадзіну. Людзі маюць дапамогу, якую не маюць гады. Гэта сяброўства. Людзі таксама звязаны адзін з адным. Але чым?  Напэўна, залатымі мастамі.

         Залатыя масты – гэта тая сувязь, якая звязвае ўсё на гэтым свеце. Сяброўства, час, жыццё...

         Залатыя масты – сувязь свету...

Бяляева Кіра 6 “В” клас

 

Зімовыя забавы

 

Зіма прыйшла! Вяселле, Новы год!

Дзяцей марозных дружны карагод.

Як доўга мы чакалі гэтую пару,

На санках уніз, а потым угару.

 

Калі б зімы ў нас не было,

Мы б вельмі сумавалі

Вяселля, радасці, гасцей

Узімку б не чакалі.

Касоўская Аліна 6 “Е” клас

 

Успамін матулі

 

Бягуць гады,

За імі і маленства,

І мы шукаем лепшае жыццё.

А як жа хочацца спыніцца

На хвілінку і забыцца,

Прыльнуць да матчынай далоні

У небыццё.

 

І бацьку заглянуць у твар

Успомніць усё,

Што ўжо даўно прайшло.

Маленькі домік на ўзгорку,

Кветак пах, гудзенне пчолкі,

А ў вечар грозныя маланкі,

У ночку – зорак карагод.

 

Арэлі ў садку ля грушы,

Агрэста і маліны смак,

І кошык яблык у бабулі,

І летні дзіўны сад.

 

Сабачка рыжанькі ля плоту

Схаваўся ў будцы ад спякоты.

Спевы птушак, ветру шум.

Адпачнеш – і пройдзе сум.

 

А ўзімку розныя забавы:

Блінцы гарачыя і кава.

Духмяны мандарын, цукеркі

Пад Новы год святочныя паперкі.

 

А вечарам гарбата ля каміну.

Такія ў матулі ўспаміны.

Васілевіч Ангеліна 6 “Г” клас

 

Зіма

 

Зіма! Якая прыгажосць!

 

Снег за вокнамі кружыцца,

На зямлю пластом лажыцца.

Дзеці ў двары гуляюць,

Снег у комчыкі збіраюць.

 

Хто на лыжах,

Хто на санках,

Хто стралой з гары імчыць.

Толькі дзесьці спазаранку

За акном мароз скрыпіць.

 

Вецер моцна завывае,

Сонца ўранку ярка ззяе

Птушак не чуваць даўно.

Вось яно... зімовых цудаў хараство!

Серада Андрэй 7 "Б" клас

 

Художник

Художника понять не каждый сможет, 

А вот обидит запросто,  любой. 

Ведь мелочь каждая художника тревожит, 

И мнение каждое важно ему порой.

 

Нету границ его воображения, 

И нет фантазии художника конца. 

И только холст его ограничение, 

Площадка для создателя, творца. 

Не рисовать — художника стремление,

И не талантом жизнь свою прожить. 

Стремление быть художником — гнетение,

Гнетение к творчеству, желание творить. 

 

Жаль что никто не понимает, 

                                 это художника гнетение.

Никто не знает сколько он теряет,

Хотя бы на одно произведение. 

Художника понять не каждый сможет, 

А вот художник,  каждого поймёт. 

Ведь мелочь каждая художника тревожит, 

И каждой мелочи он смысл придаёт. 

bottom of page