
Спроба пяра "Акравершы"
Капустайце Уладзіслава 6 “Д” клас
Салдаты Радзімы, адважныя хлопцы Вялікай Айчыннай вайны.
Ад немца-ворага вы не збягалі, у рукапашную ішлі.
Любоў да Радзімы вас не зламала, хоць былі вы часам адны.
Дзот закрывалі сваімі грудзямі, каб людзі шчасліва жылі.
Айчына ніколі салдат не забудзе, якія ў баях паляглі.
Так ваявалі родныя нашы прадзеды і дзяды!
Караневіч Настасся 6 “Д” клас
Крычаць не даваў людскі жах,
У сховішчах і дзотах схаваны.
Ляцяць шалёныя кулі ў сцяг,
Як быццам народа лёс разарваны.
Мінец Карына 6 “Д” клас
Сядзяць салдаты ў акопах,
Абараняюць родны край.
Людзей ратуюць блізкіх, родных
Дзяцей, бацькоў і небакрай.
Адвечна будзем помніць мы
Тых, хто не вярнуўся з вайны.
Стасюк Ксенія 6 “Б” клас
Перад смяротным цяжкім боем
Ехаў на танку баец пад Масквой.
Разаб’е ён ворагаў-фашыстаў,
А потым родны дом убачыць свой.
Матуля радасна сустрэне.
О, мой сыночак! – скажа. – Гэта ты!
Гады вайны мінулі, як імгненне.
А раны засталіся назаўжды.
Халева Віялета 6 “Б” клас
Партызанскі наш край
Увесь крывёю паліты.
Шэпчуць ціха лясы:
нішто не забыта.
Кожнага трэцяга недалічылі
Аб жудасных днях мы не забылі!