
Вершы, прысвечаныя святкаванню ў 2017 годзе 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
Асветнік з Полацка
У працавітым краі,
Дзе Сафійскі сабор,
Нарадзіўся асветнік –
Мастак пяра і слоў.
І талент меў,
І выдатнікам быў,
Каб такім стаць,
Аб’ездзіў шмат ён краін.
І ў Празе, і ў Вільні
Кнігі ён выдаваў,
І праз іх добрым людзям
Веды даваў.
Былі ўзлёты і падзенні
У жыцці Скарыны,
Праз смерць, няўзгоды,
Змог да прызнання прыйсці.
І колькі б гадоў не прайшло
Пасля смерці ягонай –
У славянскіх сэрцах
Будзе жыць ён заўсёды!
Аўтар верша: Рогач Юлія Яўгенаўна 8 "Б" клас


Францыск Скарына
У княстве Літоўскім
Францыск нарадзіўся,
У школе манахаў-бернардзінцаў вучыўся,
А потым яшчэ факультэт медыцыны,
Дзе ён вывучаў свае дысцыпліны.
Пакуль ступень доктара абараняе –
Пісьменнікам стаць вырашае.
Вучоны, асветнік, каб час не губляць
Марыць друкарню абсталяваць.
Еўрапейскім узроўнем кнігі блісталі
Гравюрамі, арнаментамі…
Ды і шрыфтамі!
Практычны памер, простае слова,
Францыск Скарына – наша родная мова!
“Псалтыр”, “Руф”, “Эсфір” і “Левіт”
Таксама былі друкаваны на ліст.
У розных краінах яны друкаваліся,
Каб людзі чыталі і захапляліся.
Аўтар верша: Каліноўская Алена Аляксееўна 9 "Д" клас